Студзень

 1. Працяг Піліпаўкі (да 5 студзеня), апошні тыдзень.

3. Пракоп. «Пракоп па снегу ступае, дарогу капае» (Паўлюкоўскі, 1934). У Віленскай губерні бытавала: калі да Каляд застаецца два тыдні, то кажуць, што Каляды яшчэ ў амбары; калі два ці тры дні, то гавораць, што яны ўжо на печцы (Альшаны; Крачкоўскі, 1874) Маецца на ўвазе збожжа, мука, цеста і каляднікі, якімі адорваюць калядоўшчыкаў.

5. Посная, або галодная, куцця, запіс Каляд у католікаў. Гаспадар крапідлам (пучок з сухіх калоссяў) акрапляе свянцонаю вадою хату і іншыя будынкі і ўсюды ставіць крыж (гэта называецца «запісаць Каляды») (Сахараў, 1937; Раманаў, 1912).

6. Першая (посная, бедная, вялікая, марожаная) куцця – сямейная 1перадкалядная вячэра. Абрадавая страва – звычайна ячная каша з алеем або мёдам. Лічылася: якая куцця, такі будзе і ўраджай; які дзень, такі будзе і год. Не сварыліся, не пралі, хавалі кудзелі, грабяні, верацёны. У хату прыносілі сена, за сталом выклікалі «марозе». А на Віцебшчыне гаспадар адчыняў акно і гаварыў: «Строк! А строк (авадзень)! Просім да куцці, толькі маіх коней (валоў) не кугуці» (Нікіфароўскі, 1897). Падмяталі падлогу, а ў наступныя дні – не, каб быў чысты лён. Існавала шмат іншых прыкмет і павер’яў. У гэты вечар дзяўчаты гадалі.

7. Ражаство (Раство).

«Святое Раство – людзям прыгаство» (Усходняя Магілёўшчына; Бялькевіч, 1970). Каляды. Пачатак язычніцкага святкавання ў гонар зімовага сонцастаяння. Калядны мясаед (можна есці мяса), які цягнецца да Вялікага посту (12 сакавіка). На поўначы Беларусі спявалі:

Нам Піліпаўка надакучыла,3
Дзеўкам жываты перамучыла.
Мальцам жамеры зубы праелі.
А калядныя ж бліны ладныя,
А мікольскія – не такоўскія.

Забіўшы перад Калядамі свінню, глядзелі яе нутро: калі «каса» акажацца роўнаю, то зіма будзе памяркоўнай; калі ж «каса» з патаўшчэннем, то зіма прыйдзе з моцнымі маразамі; тоўсты канец азначаў працяглую халодную зіму (Раманаў, 1912).

На Каляды праводзілі ігрышчы, дзе танцавалі, гулялі, слухалі казкі, легенды, адгадвалі загадкі. У Стаўбцоўскім раёне такія вечарынкі называліся «Бай». На Случчыне пасля вячэры дзяўчаты бегалі ў хлеў «і мацалі гаўядо». Каторай пападаўся бык, лічылася, што яна выйдзе замуж, а калі карова – то не (Сержпутоўскі, 1930).

Асаблівай папулярнасцю карысталася шлюбная карагодная гульня «Яшчур» («Яшчар»), у якой праяўляюцца сляды ахвярапрынашэння цнатлівых дзяўчат старажытнаму дракону-яшчару – гаспадару падводна-падземнага свету.

На поўначы Беларусі была распаўсюджана таксама шлюбная гульня «Жаніцьба Цярэшка. Яшчэ насілі «звязду» – рухомую шматпрамянёвую зорку, асветленую знутры. У язычніцкі час, мусіць, абазначала свяціла, адраджэнне якога святкавалі. Спявалі спецыяльныя песні. Наладжвалі «Батлейку» – пераносную двухпавярховую лялечную сцэну, дзе ставілі народныя п’есы.

«Жаніцьба Цярэшкі»

Пад такой назвай вядома гульня хлопцаў і дзяўчат, якая ўяўляе вяселле некалькіх пар… Як найбольш выдатная, дакладна свяшчэнная, яна выконваецца 2.jpgдаволі рэдка і толькі зімою, у дні гадавых свят, напрыклад на Ражаство Хрыстова, Новы год, Загавіны перад Вялікім постам: абавязкова ў канцы гулянкі, пасля працяглых скокаў. Месцам жа гульні звычайна бывае карчма, таму што тут няма недахопу ў моладзі і яшчэ больш таму, што па несціпламу характару гэтай гульні ні адзін сямейны дом не згадзіўся б дапусціць яе да сябе, большасць сялян грэбуюць ёю…

Калі ігрышча ў самым разгары, карчмар, які даўно ужо з нецярпеннем наглядаў надакучыўшыя яму скокі моладзі, нечакана ўскрыквае: «Што гэта ўсё скокі да скокі! Валей бы Цярэшку жанілі» і тут жа іншы раз бярэцца прыпыняць ігру разышоўшагася музыкі. Калі пад уздзеяннем такіх напаўнасмешлівых, унушальных слоў ці па натуральнай сваёй хадзе ігрышча стане заканчвацца, карчмар, карыстаючыся добрай мінутай, пачынае прыспешваць жанатых мужчыну і жанчыну, раней намечаных ім, каб заняліся ўсталяваннем будучага «вяселля». І адразу па карчме праносіцца шумны гул: «Будуць Цярэшку жаніць! Будуць Цярэшку жаніць!». Пачуўшы такія словы, пажылыя людзі адразу знікаюць у асобных памяшканнях карчмы, прадстаўляючы пакой для моладзі, якою з таго моманту пачынаюць кіраваць выбраныя карчмаром «бацькэ з маткэй». Снуючы паміж маладых людзей, яны падгаворваюць іх хутчэй выбіраць сабе «жонку» альбо «мужыка» па свайму густу, стараючыся ў гэтым выпадку ўздзейнічаць больш на хлопцаў, таму што дзяўчаты часта адмаўляюцца ўдзельнічаць у складанні пар, выказваючы жаданне застацца тут толькі ў якасці гледача…

Кожны з хлопцаў або захопвае сілаю намечаную ім дзяўчыну, або падыходзіць да яе і любоўна надзявае ёй на галаву сваю шапку. Калі дзяўчына згодна прыняць удзел у гульні і быць у пары іменна з ім, то яна застаецца ў шапцы і ў такім выглядзе пара падыходзіць да «бацькэ з маткэй», атрымлівае ад іх бласлаўленне і ўладкоўваецца за стол па ўказцы бацькоў. У адваротным выпадку дзяўчына скідае надзетую шапку і ўцякае ад хлопца. Пры настойлівасці апошняга яе ў рэшце рэшт пасадзяць у пару сілаю, прычым справа не абыходзіцца без барацьбы, віскату і лаянкі…

Кожную пасаджаную за стол пару «бацькэ з маткэй» бласлаўляюць прыблізна такімі словамі: «Дай Бог вам шчасця інішчасця, харошую долю ў волю, уцечкі на печкі, дзеткі ў клеткі». Але калі на «бацькэ з маткэй» надыдзе моцная жартаўлівасць, то пасля звычайнага бласлаўлення яны дадаюць: «Віражы, зяцёк, нашу дачушку, йна у нас адна,– ні бідна, ты ж цяпер узяў іе і спі з дачкою». Пасля такога роду бласлаўлення… музыкі спяваюць адну з наступных песень:

…Цярошка, Цярошанька!
Цярошку бідэ стала.
З кім яго Жана спала
У полі пад ліпкаю?
З маладым Піліпкаю.
…Ні ўцікай, мой дзедзінька,
Ні ўцікай, лябедзінька!
Пысядзі ны пячы ў кутку,
Я ж табе штоніку ватку
З чырвоным каўнерыкам –
Назавуць жаўнерыкам…

У «Жаніцьбе Цярэшкі» звычайна ўдзельнічае да дзесяці пар і болей маладых людзей. І чым іх больш, тым большая ў гэтым заслуга «бацькэ з маткэй»… Іх абавязкам з’яўляецца: усімі магчымымі сродкамі весяліць за сталом моладзь і пабуджаць у хлопцаў спаборніцтва наконт частавання сваіх «жонак». Хлопцы са свайго боку стараюцца выхваліцца адзін перад адным, і часта гульня завяршаецца шумным разгулам: абдымкам, пацалункам, жартам усякага роду няма канца. Разыходзяцца позна, далёка за поўнач. Калі якой-небудзь дзяўчыне выпадае вяртацца да хаты без знаёмых і суседак, то новы «муж» абавязаны правесцісваю «жонку». Зразумела, што, дзякуючы «вясельнаму» ап’яненню, жартам, пастаноўцы ўсёй справы на вясельны лад і многім іншым спрыяльным умовам маладыя людзі часам і апускаюцца. І сапраўды, ні адна «Жаніцьба Цярэшкі» не абыходзіцца без такога роду ахвяр, якімі ў хуткім часе даводзіцца расквітвацца за сваю памылку,– горкіх слёз, пакут, позняга пакаяння. Сумленны хлопец у такім выпадку спяшаецца выканаць свой маральны абавязак у адносінах да пакрыўджанай ім дзяўчыны, і ўсё заканчваецца сапраўднай жаніцьбай… Хто тварэц гульні і чаму яна называецца жаніцьбаю менавіта Цярэшкі, а не асобы з іншым іменем? На гэта ніхто не можа даць адказу (Шэйн, 1887).

9. Каляды. Сцяпан. Дзень найму батракоў, слуг у мінулым, таму гаварылі: «На святога Сцяпана вышэй слуга за пана». Гаспадар будзіў батрака: «Уставай! Табе сягоння каляда, а мне бяда». Была і прымаўка: «Прыйшлі Калядкі – гаспадарам парадкі» (Ашмянскі павет; Крачкоўскі, 1874).

13. Пачатак Шчодрага тыдня, або Багатая Каляда.

У Заходнім Палессі – шчодры вечар Куготы, Гаготы або Агатуха. Паходжанне такога наймення вынікае з абраду: кідалі ў калодзеж кашу – відаць, гэта ахвяраванне культу вады,– тады ж гадалі і крычалі ў калодзеж: «Ку-гу-гу!». З іншых крыніц «Агатуха» паходзіць ад дзеяслова «гагатаць» (весяліцца, смяяцца). Са шчодрым вечарам звязана шмат забарон, павер’яў і варажбы пра будучае замужжа. Шчодрая (шчадроўная, другая, мясная, нішчымная, скаромная, багатая, тоўстая) куцця (сярэдні шчадрэц, шчадруха) – абрадавая пераднавагодняя вячэра, якая вызначалася багаццем страў і іх скаромнасцю (тлустае, чаго нельга есці ў пост). Гаспадар запрашаў за стол: «Мароз, хадзі куццю есці. А летам не бувай, хвастом не віляй, бо будом пугою секці» (Лельчыцкі раён). Так-сама называлі «куццёй святога козліка». На ўсе тры куцці (апошняя 18 студзеня) прыкмячалі, якое надвор’е вечарам: калі неба яснае і шмат зорак, то будзе ўраджай на грыбы; калі ідзе снег і мяцеліца, то будуць раі (Магілёўская губерня; Дэмбавецкі, 1882).

4 5

Шчадравалі пад вокнамі і ў хатах, дзе славілі гаспадароў. Вадзілі «казу» («кабылку», «вала», «тура», «мядзведя», «жорава») і спявалі песні, галоўнай з якіх з’яўлялася «Го-го-го, каза». Шчадроўныя песні адрозніваліся ад калядных у асноўным рэфрэнам. Хадзілі па хатах і са Шчодрай – прыбранай дзяўчынай.

Ваджэнне «казы»

Некалькі маладых хлопцаў збіраюцца ў якую-небудзь хату, пераважна маласямейную, і тут прыбіраюць «казу»: самага кемлівага з хлопцаў апранаюць у 6.jpgвывернуты кажух, на ногі яму насоўваюць другі, таксама вывернуты, і абодва кажухі замацоўваюць у поясе вяроўкай. Праўда, хутчэй атрымліваецца падобнасць мядзведзя, чым казы. Твар вымазваюць сажаю або асоўваюць маску; на галаву адзяваюць шапку, да якой прымацаваны рогі, сплеценыя з лазы ці саломы. У завяршэнне ўбору хлопцу даецца ў рукі вупражная дуга – на яе ён сядае вярхом, і – «каза» гатова.

Неад’емнымі спадарожнікамі «казы» з’яўляюцца «дзед», «важачы», «цыганкі» і «музыкі» з «песельнікамі». «Дзедам» выбіраюць таксама маладога хлопца, здольнага выконваць гэтую ролю. Акрамя старой парванай вопраткі, што пакрывае яго, на твар надзяваюць маску з бярозавай кары, дзе выступаюць агромністы бурак замест носа і доўгі жмут ільну або пянькі на месцы барады; для дыхання прарэзваецца невялікая дзірачка насупраць рота і такія ж дзве дзірачкі для вачэй.

«Го-го-го, козанька, о-го-го, шэра!».

«Дзед» павінен займаць гаспадара ў час паказу «казы» вясёлай размовай, жартамі і частаваць яго «нюхальным тытунём». Для гэтай мэты стары мае сваю табакерку, напоўненую попелам. Ад падобнага пачастунку гаспадар, зразумела, заўсёды адмаўляецца, прычым у знак удзячнасці стараецца падпаліць бараду «дзеду», што яму часта і ўдаецца. Дарэчы, за такі выбрык «дзед» не злуецца і, выходзячы з хаты, прывязвае сабе другі шматок пянькі замест згарэлай барады.

Маладыя хлопцы таксама прыбіраюцца «цыганкамі», апранаючыся ў жаночае паношанае плацце і вымазваючы сабе твар сажаю. Іх абавязкі – варажыць або ўгадваць будучае. Следам ужо крочаць «важачы», «музыкі», «песельнікі» і хлопцы ў натуральным сваім выглядзе. Увесь гэты гурт пачынае «вандроўку» з канца ў канец вёскі, прычым без папярэдняга запытання: «Пазвольця нам, хазяін, пагуляць» ніхто не заходзіць у хату. Атрымаўшы дазвол, усе заходзяць у хату, і «песельнікі» пад аднастайны танец «казы» пачынаюць весела

Ваджэнне «кабылы» і «мядзведзя»

7Дарослыя хлопцы з лучыны, льну і палатна робяць пудзіла, падобнае на каня. Пасярод спіны яго становіцца чалавек, які мае выгляд вершніка. І так ён ходзіць з хаты ў хату. «Каня» вядзе «цыган» у абарваным кафтане, з забруджаным сажаю тварам. Іх суправаджаюць «селянін» і «сялянка» ў звычайнай вопратцы і розныя аматары паглядзець і павесяліцца. Увайшоўшы ў хату, «селянін» і «сялянка» танцуюць «Барыню». «Цыган» пахвальвае сваю «кабылу», прымушае яе хадзіць, але ад стомленасці і слабасці яна не здольна рухнуцца з месца. «Цыган» падбадзёрвае рознымі жартамі, камічнымі рухамі цела і нарэшце, пераканаўшыся ў яе хваробе, «пускае ёй кроў». Але паколькі гэта не дапамагае, то ён просіць у гаспадароў «кабыле на авёс» – адзіны сродак падтрымаць яе. Гаспадары даюць, і на тым прадстаўленне заканчваецца. «Мядзведзем» апранаецца адзін з хлопцаў, другі прадстаўляе «важака», вялікарускага мужыка, які водзіць вучонага мядзведзя і прымушае яго вырабляць усе «штукі», што і выконвае жывёла. Пры гэтым «важак» стараецца падрабіцца пад гаворку вялікарускага мужыка, паўтарае яго прымаўкі і гледачы смяюцца. Прадстаўленне заканчваецца так: «важак» просіць на гарэлку «мядзведзю» і той сваім рыканнем пацвярджае просьбу. Гаспадары даюць што Могуць. Калі «водзюць кабылу імядзведзя», то песень не спяваюць (Дэмбавецкі 1882).

14. Новы год па старому стылю, Васілле, Васіль (Васілей, Святы Козлік). З гэтым днём звязваюцца святочныя забароны, павер’і і варажба, а таксама розныя прыкметы. Напрыклад, пчаляры прыкмячалі: калі на першую Каляду «пульга» (мяцеліца), то пчолы будуць раіцца пад Міколу, калі «пульга» пад Васільеўскую Каляду,– то каля Пятра, а калі пад хрышчэнскую Каляду,– то перад Іллёй (Дабравольскі, 1894). Свята прадказвала ўраджай на лета: туманынапярэдадні Васілля – на ўраджай; зорная Васілёва ноч – багатыя палеткі на лета; калі іней на Васілля, то будзе саломы болей, чым хлеба (Ляснічы, 1990).

У валачобных песнях зазначаецца: «Святая Васілля дзяжу мясіла, пірагі пякла і рагатыя, і багатыя» (Барысаўскі і Дзісенскі паветы; Крачкоўскі, 1874). Раніцай Новага года дзеці сыпалі ў хаце жытам са словамі: «Сею, пасяваю, з Новым годам паздраўляю!» На Быхаўшчыне некалі спявалі:

Ходзя Ілля на Васілля,
Нося пугу
Жыцяную.
Дзе замахне –
Жыта расце,
Дзе не махая,
Там не бывая…

Вечарам дзяўчаты выстройваліся «цыганамі» (Раманаў, 1912). Славячы вялікае свята, на Краснаполыпчыне зараз гавораць: «Святое Васілля – людзям красілля» (Бялькевіч, 1970).

Дарослыя дзяўчаты на Васілле варожаць: выходзяць на вуліцу, падслухоўваюць ля вокнаў чужыя размовы і па іх стараюцца ўгадаць свой лёс; заплюшчваюць вочы, бяруць некалькі пален (бярэмак) дроў і калі лік іх акажацца цотным, то замужжа будзе шчаслівым; кідаюцьчаравік за вароты – у які бок ён упадзе наском, адтуль патрэбна чакаць жаніха; кладуць у некалькіх кучках зерне і даюць кляваць пеўню – з чыёй кучкі ён пачне дзяўбці, тая дзяўчына хутка пойдзе замуж (Дэмбавецкі, 1882).

15. Шчодры. Першы раз запрагалі ў сані бычка «па другой пашы». Весела каталіся і гаварылі: «Кідай быкове да бяры валове» (Лельчыцкі раён).

17. Марк. У Віцебскай губерні існавала павер’е: калі ў дзень Марка пакласці ў зямлю на кароткі час насенне морквы, то летам яно хутчэй прарасце (Нікіфароўскі, 1897).

18. Пісаная (Вадзяная) Каляда (Піскуха, Пабед-Каляда) – завяршальны дзень Каляд, Шчодрага тыдня. На сценах будынкаў «пісалі хрэст», што азначала канец Каляд, «Каляда ад’язджае». Абедалі і ішлі на работу (Стаўбцоўскі раён). Трэцяя (апошняя, ваданосная, хрышчэнская, галодная, вадзяная, посная) куцця (вадзянка, вадзянуха, вадапосце).

Акраплялі вадою будынкі. У Магілёўскай губерні гаспадар «зваў марозе» з лыжкаю куцці:
Мароз, мароз, хадзі куццю есць!
І іржа і бель, хадзіце цяпер!
А ўлетку к нам не бывайце,
Хлеба нашага ня ўбівайце…
(Дэмбавецкі, 1882)

У Віцебскай губерні «прасілі мароза, каб не марозіў грэчку, ячмень, квасулю» (Раманаў, 1912).

Гомельскім павеце, калі вымалі звараную куццю з печы, усе «кохалі», як курыца-квактуха. Дзеці залазілі пад стол і там «кохалі» і «кукарэкалі», маці сыпала ім семкі. Гэта рабілася для таго, кааб выводзілася многа куранят, часцей куры нясліся і найболей было іх у гаспадарцы (Раманаў, 1912).

19. Вадохрышча (Хрышчэнне, Кшчэнне). Існавалі павер’і аб клопаце пра будучы ўраджай. Лічылася, што зіма павярнула на вясну. «Трашчы не трашчы – ужо прайшлі Вадахрышчы». Запасаліся свянцонай («гаючай») вадою на ўвесь год. У валачобных песнях гаворыцца: «Святое Кшчэнне ваду ксціла, ваду ксціла, свет ачысціла і ваду наверх пусціла». Высцілалі дарогі елкамі, рабілі крыж з лёду і фарбавалі бурачным сокам. Народныя прыкметы: снег на Вадохрышча – добра будуць раіцца пчолы і бульбы вырасце многа; зорная ноч напярэдадні – уродзіць гарох і ягады высыплюць густа і буйна; пахмурна ў гэты дзень – чакай ураджаю зерневых, а наадварот – недарод; калі выдасца цёплы дзень, насыпле снегу – хлебная ніва густою будзе, але на капусце шмат вусеняў паселіцца; на Вадохрышча завіруха – на Вялікдзень таксама (Ляснічы, 1990).

20. Прывадахрышча (Лянівы дзень). Заканчэнне святкавання Каляд. Прыцёк (Прысеча, Іван Прысеча, Іван Хрысціцель) – царкоўны сабор Іаана Прадцечы. Гавораць: «Іван Прыцік узяў куццю да й уцік»; «Вось сёння Хрышчэнне, заўтра Іван Прычэча і Каляда ўчэча» (уцячэ) (Талстая, 1986). «Святы Іван храсты змываў … кашу варыў»,– спяваецца ў валачобных песнях. Лічыцца, што можна ўжо прасці («Тык-прытык кудзелю прывалык») і выконваць іншыя работы, якія забараняліся на Каляды. У многіх мясцінах Беларусі не працуюць, святкуюць. З таго дня царква раней дазваляла вянчанне, таму да Маслёнкі спраўлялася найбольшая колькасць вяселляў. Пара тая называецца Малой вясельніцай. Малая вясельніца – пара вяселляў.

21. У некаторых раёнах лічаць гэты дзень, а не мінулы Прысечай і Провадамі Каляд (Провад-Каляда, Адпусціцель). На Віцебшчыне канец святаў называецца Расцвендзень.

24. Аксіння. «Аксіння дарогу перамяце, а корм падмяце» (Паўлюкоўскі, 1934).

25. Таццяна. Лічыцца заступніцай студэнцтва. Пазначана прыкметай: сонца зіхаціць – на ранні прылёт птушак, а снег – на дажджлівае лета (Ляснічы, 1990).

31. Апанасся (Апанас, Апанасій, Гусінае свята, Гусеўнік). Дзе-нідзе на Беларусі Апанасій лічыўся абаронцам жывёлы ад марозу, а таксама гусіным святам. Гаварылі, нібы апанасаўскія маразы здараліся такія моцныя што ў «быка-траццяка» (трохгодка) зрывалі рогі (Раманаў, 1912). І папярэджвалі: «Хавай нос у апанасаўскі мароз». У Смаленскай губерні існавала прыкмета: калі на Апанаса бывае мяцеліца – чакаецца працяглая вясна і прыйдзецца нават «пунькі памясці» (Цэбрыкаў, 1862).

У Магілёўскай губерні гэты дзень азначаў палову зімы. Калі засталася палавіна корму для жывёлы, то казалі, што яна выжыве да вясны (Дэмбавецкі, 1882).

«С етыва дня гусей кормюць зірнятымі ў абручыку», – такі звычай быў у беларусаў Смаленшчыны. Яны прасілі аб здароўі жывёлы: «Святы Уласій, Ахванасій, саблюдзі, Божа, красуль нашых» (Дабравольскі, 1894, 1914). Там жа даводзілі: на Апанасся мяцеліца – многа выведзецца гусянят.